БЕЛ Ł РУС

У Венесуэле вызвалілі 30 палітвязняў, сярод іх — вядомыя апазіцыянеры

9.02.2026 / 08:40

Nashaniva.com

Агульная колькасць вызваленых з 8 студзеня дасягнула 383 чалавек, піша Reuters са спасылкай на родных вызваленых палітычных зняволеных і праваабарончую групу Foro Penal.

Фота: Jesus Vargas / Getty Images

Сярод вызваленых — паплечнікі нобелеўскай лаўрэаткі і апазіцыянеркі Марыі Карыны Мачада Хуан Пабла Гуаніпа, а таксама вядомы адвакат Перкінс Роча.

Reuters адзначае, што гэта апошнія гучныя вызваленні, здзейсненыя ўладамі Каракаса, якія знаходзяцца пад ціскам ЗША з патрабаваннем вызваліць палітычных зняволеных.

Праваабарончая група Foro Penal паведаміла, што ў нядзелю былі вызваленыя 30 палітвязняў. Таксама арганізацыя пацвердзіла, што з 8 студзеня, калі ўрад Венесуэлы абвясціў пра пачатак новай хвалі вызваленняў, на волю выйшлі 383 палітычныя зняволеныя.

Роча, адвакат апазіцыйнага руху Vente Venezuela, быў затрыманы ў жніўні 2024 года па абвінавачанні ў тэрарызме і звязаных з ім злачынствах. Гуаніпа быў арыштаваны ў траўні мінулага года пасля некалькіх месяцаў знаходжання ў падполлі — яго абвінавацілі ў кіраўніцтве тэрарыстычнай змовай. Абодва адмаўляюць усе абвінавачанні — як асабіста, так і праз сваіх родных і прыхільнікаў.

Чытайце таксама:

Улады Венесуэлы паабяцалі вызваліць усіх палітзняволеных на наступным тыдні

У Венесуэле будзе не проста вызваленне палітвязняў, а амністыя, прычым за ўсе гады. А мясцовую «амерыканку» ператвораць у грамадскую прастору

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША

Каментары да артыкула