Свет11

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША

Галоўная венесуэльская праваабарончая арганізацыя Foro Penal заявіла, што пад ціскам ЗША ў суботу з турмаў па ўсёй краіне былі вызвалены прынамсі 80 палітычных зняволеных, пiша Бі-бі-сі.

Фота: Jesus Vargas / Getty Images

Кіраўнік арганізацыі Альфрэда Рамэра паведаміў, што яго супрацоўнікі пацвярджаюць асобы вызваленых, пасля чаго назавуць іх дакладную колькасць. У публікацыі на платформе X юрыст Foro Penal Гансала Хіміоб заявіў, што, магчыма, вызваленых акажацца больш за восемдзесят.

Рамэра таксама апублікаваў фатаграфію аднаго з зняволеных — супрацоўніка Foro Penal Кенэдзі Тэхэды, які, паводле яго слоў, утрымліваўся ў турме Такарон на захад ад Каракаса са жніўня 2024 года.

Выконваючая абавязкі прэзідэнта Венесуэлы Дэлсі Радрыгес заявіла на днях, што з тых часоў, як ЗША правялі аперацыю па захопу былога венесуэльскага лідара Нікаласа Мадура, на свабоду выйшлі больш за 600 палітычных зняволеных, пасаджаных пры яго рэжыме.

Але Foro Penal сцвярджае, што гэтая лічба завышаная. Па яе даных, з 8 студзеня і да сённяшняга дня (без уліку апошняй хвалі) на свабоду выйшлі толькі 156 чалавек.

Сярод іх — многія прадстаўнікі ўнутранай апазіцыі, а таксама як мінімум пяць грамадзян Іспаніі.

Пры гэтым Foro Penal вітае намаганні новых улад, якія праводзяць ужо не першую хвалю вызваленняў за кароткі перыяд. Аднак, як заяўляюць у арганізацыі, у дачыненні да многіх вызваленых абвінавачванні афіцыйна зняты не былі. Гэта пакідае іх у прававым вакууме, а таксама пазбаўляе права публічна выказвацца, кажуць праваабаронцы.

Дэлсі Радрыгес заявіла, што ў панядзелак плануе правесці тэлефонную размову з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Фолькерам Цюркам, каб папрасіць ААН праверыць спісы вызваленых на дадзены момант.

Праваабарончыя арганізацыі і актывісты на працягу многіх гадоў абвінавачваюць улады Венесуэлы ў падаўленні апазіцыі пры дапамозе арыштаў і пазбаўлення волі па рашэнні суда.

Урад Венесуэлы заўсёды гэта адмаўляў, сцвярджаючы, што ўсе, хто аказваліся ў турмах, былі вінаватыя ў крымінальных злачынствах.

Многія крытыкі Мадура былі затрыманыя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2024 года, на якіх ён абвясціў аб сваёй перамозе, хоць апазіцыя і многія краіны паставілі вынікі пад сумнеў.

Каментары1

  • вяртанне да 2020
    26.01.2026
    "У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША"
    Дадам па Беларусі, з Трамам як медэтарам , ў Д. Трампа шмат прафесіяналаў дыпламатаў , яны прыкладна прапануюць ,
    з Боку рэжыму:
    1) зразумелыя правела гульні
    2) вяртанне да 2020
    з Боку грамадства :
    1) легалізацыя Рэжыму на 5 год ( ў нас няма заходніх амбасадараў , а маскоўскіх імперыялістаў яны ёсць, гэта небяспека дзеля РБ)
    2) Грамадзяне не спрабуюць АКТЫЎНА зрынуць рэжым, 5 год

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні26

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

Ільхам Аліеў расказаў пра патаемную расійска-нямецкую сустрэчу ў Баку5

У Маскве знайшлі павешаным былога кіраўніка тэрмінала аэрапорта «Шарамеццева», праз які вылятаў у свой апошні палёт Прыгожын7

Чатыры сцэнары транзіту ўлады ў Беларусі: эксперты ацанілі імавернасць кожнага з іх 22

Лукашэнка распарадзіўся адпраўляць у армію ўсіх, хто не ўмее працаваць падчас жніва26

Паліцэйскі ведаў, што Расія не выдае сваіх грамадзян, але вымагаў $22 тысячы ў забойцы, які баяўся экстрадыцыі ў Беларусь1

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі20

Адна на 15 мільёнаў цяжарнасцей. У Аўстраліі нарадзіліся рэдкія аднаяйцавыя чацвярняты6

«Больш за год Святлана цяжка хварэла, але нават падчас хваробы не скардзілася» — Катынскі музей адгукнуўся на смерць Святланы Курс2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні26

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць