БЕЛ Ł РУС

У Мінску расіяне адкрываюць італьянскі рэстаран

9.02.2026 / 17:26

Nashaniva.com

Увечары 9 лютага ў Мінску афіцыйна адкрываецца рэстаран «Сарэнта», паведаміў блогер «Мерзкий Кокобай».

Фота: koko.by

Новы італьянскі рэстаран размясціўся ў левым крыле бізнэс-цэнтра «Дана Кэпітал» на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Яго адкрыццё планавалі яшчэ да канца 2025 года.

«Сарэнта» — гэта сумесны праект расійскай кампаніі Novikov Group & Family Garden, якая запускае ў Мінску адразу некалькі рэстаранных франшыз, піша Office Life. Канцэпцыя ўстановы — класічная італьянская кухня з меню, натхнёным падарожжам па міжземнаморскім узбярэжжы, і атмасферай сямейнага рэстарана.

Паводле меню, сярэдні кошт стравы складае каля 40 рублёў, а мясныя і рыбныя стравы, як і морапрадукты, абыдуцца прыкладна ў 50 рублёў.

Як паведамляецца, 9 лютага рэстаран пачне працу з 18:00, а з 10 лютага будзе працаваць у звычайным рэжыме.

Чытайце таксама:

Сяброўка Віктара Лукашэнкі рыхтуецца адкрыць трэцяе бістро ў Мінску

У цэнтры Мінска прадаюць папулярную бургерную

У некаторых беларускіх рэстаранах можна падзяліць рахунак па QR-кодзе

У Мінску адкрываецца прэміяльны рэстаран са стэйкамі за 1000 рублёў

Каментары да артыкула