Ежа

У некаторых беларускіх рэстаранах можна падзяліць рахунак па QR-кодзе

У некалькіх мінскіх установах зараз ёсць магчымасць падзяліць рахунак па QR-кодзе. Тэхнічнае рашэнне для гэтага прыдумала каманда айцішнікаў — паводле задумкі, яно павінна прыбраць спрэчкі ў духу «чый салат» і «я не замаўляў гэты ліманад».

Onliner.by пагутарыў з заснавальнікамі пра тое, як зроблена гэта лічбавае рашэнне для грамадскага харчавання і не пакіне яно афіцыянтаў без чаявых.

Сэрвіс называецца Resty, прыдумала яго каманда з Мінска — развіваюць праект самастойна, з уласнымі ўкладаннямі. Рашэнне працуе аўтаномна, без прывязкі да якога-небудзь банка. Да яго ўжо падключыліся тры ўстановы — Umami, Flow Izakaya Bar і «Пена дзён».

Для госця механіка аплаты рахунка выглядае так: ён бачыць QR-код на стале. Скануе код і трапляе на старонку, дзе можна паглядзець меню з фотаздымкамі і апісаннем страў, выклікаць афіцыянта, падзяліць і аплаціць рахунак. Таксама ёсць опцыя «падзяліцца» на выпадак форс-мажораў.

Аплата рахунка праходзіць праз Apple Pay, Google Pay, банкаўскую картку або расейскую «Сістэму хуткіх плацяжоў».

Максім, адзін са стваральнікаў праекта, распавёў, што ідэю падказала вячэра з сябрамі — у той дзень была поўная пасадка, а за іх столікам сядзела 10 чалавек. У выніку афіцыянта яны дачакаліся праз 20 хвілін, а яшчэ амаль паўгадзіны пайшло, каб разбіць рахунак самастойна і палічыць на калькулятарах, хто колькі вінны. Далей у адпачынку яму трапіўся рэстаран, у якім быў маленькі самапісны сэрвіс для падзелу рахунка — захацелася зрабіць свой.

Максім падкрэслівае: гаворка не пра тое, каб замяніць звыклыя спосабы аплаты, а пра тое, каб даць альтэрнатыву, што ўзмоцніць якасць сэрвісу.

— Нідзе рэгістравацца не трэба, спампоўваць дадатак не трэба, проста зайшоў па QR-кодзе — адлюстраваўся рахунак. Прычым кошт таксама не трэба выбіраць — адразу бачны той, які прывязаны да стала.

Мы нядаўна падключылі расійскую «сістэму хуткіх плацяжоў», праз якую аплачваюць многія расіяне. Для іх гэта звыклы спосаб, часта пытаюцца ва ўстановах, ці ёсць QR-код для аплаты. Па словах суразмоўцы, сэрвіс наўпрост інтэгруецца з касавай сістэмай рэстарана, на кожны стол фармуецца асобная спасылка, а па ёй QR-код.

Афіцыянт у сістэме прызначае на стол, за якім сядзіць госць, пэўную страву — Resty «разумее», які гэта стол, што там замовілі і колькі гэта каштуе.

— У які момант трэба прыкласці карту?

— Прыкладаць не трэба, анлайн жа аплачваецца. Мы працуем з сістэмай bePaid. Ёсць кнопкі Apple Pay, Google Pay, SBP або проста «Увод карты» — гэта якраз плацежная старонка гэтай сістэмы. bePaid у нас ліцэнзійны, сертыфікаваны ў Нацбанку інструмент.

— Калі ў чалавека толькі картка, то трэба ўводзіць яе рэквізіт?

— Так, і плацежная старонка дазваляе запомніць даныя карты, калі госць паставіць птушачку, каб у будучыні не трэба было іх ўводзіць. У рэальнасці, як мы бачым па аплатах, вось гэтая разбіўка па спосабах плюс-мінус аднолькавая, то-бок гэта не моцны стоп-фактар для людзей.

— Калі рахунак разбівае QR-код, а я там жа выбіраю стравы, за што пакідаць чаявыя афіцыянту?

— Наогул чаявыя — гэта не толькі ўзнагароджанне за нейкае добрае абслугоўванне афіцыянтам, іх пакідаюць за добрую атмасферу і сэрвіс. А добры сэрвіс якраз у дробязях, дзе з чалавека здымаюцца стрэс-фактары. Плюс мы не выключаем наяўнасць афіцыянта, ён усё гэтак жа сустракае госця, прымае замову, можа нешта параіць.

Функцыяналу з прыёмам чаявых у сэрвісе пакуль што няма, але такі вектар развіцця можа з'явіцца. У наступных планах каманды — дадаць опцыю браніравання сталоў.

Каментары

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць