БЕЛ Ł РУС

У мінскай ЖКГ абверглі чуткі пра смеццевы калапс у Мінску

10.02.2026 / 17:56

Nashaniva.com

Прэс-служба мінскай Жыллёва-каманальнай гаспадаркі заявіла, што інфармацыя, якая з’явілася ў некаторых крыніцах пра нібыта крытычную сітуацыю з вывазам смецця ў Мінску, не адпавядае рэчаіснасці.

Фота: ЖКГ Мінска

Як сцвярджаецца, у асобных раёнах горада сапраўды фіксаваліся кароткачасовыя і адзінкавыя збоі ў вывазе адкідаў. Яны былі, маўляў, выкліканыя аб’ектыўнымі прычынамі — неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я і шчыльнай паркоўкай прыватных аўтамабіляў, што ўскладняла праезд спецтэхнікі.

На гэты момант сітуацыя, аднак, нібыта цалкам кантралюецца камунальнымі службамі сталіцы. Усе праблемныя месцы аператыўна апрацаваныя, кантэйнерныя пляцоўкі ачышчаныя, а вываз смецця ажыццяўляецца ў звычайным рэжыме.

Звесткі пра «масавыя стыхійныя звалкі» ці «смеццевы калапс», як сцвярджаюць у мінскай ЖКГ, не пацвярджаюцца. Камунальныя службы працягваюць пастаянна сачыць за сітуацыяй і пры неабходнасці карэктуюць графікі вывазу адкідаў у адпаведнасці з зацверджанымі нарматывамі іх утварэння.

Чытайце таксама:

За год са стыхійных сметнікаў у мінскіх лясах вывезлі каля 1200 тон смецця

«Пакуль не знялі тыкток — ніхто не варушыўся». Як беларусы вырашаюць камунальныя праблемы праз агалоску

Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры патанулі ў адходах

Баранавіцкая раёнка расказала гісторыю пра кацяня ў слоіку. Міліцыя назвала гэта фэйкам, створаным дзеля хайпу

Каментары да артыкула