Грамадства

«Пакуль не знялі тыкток — ніхто не варушыўся». Як беларусы вырашаюць камунальныя праблемы праз агалоску

Усё больш беларусаў у розных гарадах краіны прызнаюць: афіцыйныя звароты ў камунальныя службы могуць доўга заставацца без выніку. Затое відэа ў тыктоку нават без скандалаў і эмоцый часта запускаюць імгненную рэакцыю. Нягледзячы на заклікі «не выносіць праблемы ў сацсеткі», менавіта публічнасць, паводле слоў людзей, становіцца самым дзейсным інструментам. Выданне Ex-press.live сабрала меркаванні чытачоў пра тое, як гэта працуе на практыцы.

Фота ілюстрацыйнае

Андрэй, 34 гады, Мінск:

«У нас у пад’ездзе цёк дах два гады. Пісалі ў ЖЭС, тэлефанавалі, рэгістравалі заяўкі — адтуль прыходзілі, глядзелі, разводзілі рукамі. Максімум падлаталі на месяц. Адзін сусед зняў тыкток: паказаў вёдры на лесвіцы, мокрыя сцены, цвіль. Відэа разляцелася. Праз тыдзень прыехала брыгада і зрабілі нармальны рамонт. Да гэтага мы для ЖКГ як быццам не існавалі».

Тамара Іванаўна, 62 гады:

«Я чалавек не з інтэрнэту, але ўнучка мне паказала, як зараз усё працуе. У сяброўкі ў двары не гарэлі ліхтары, страшна было ўвечары хадзіць. Яна год пісала звароты. Нуль. Потым яе суседка зняла тыкток — проста прайшлася ўвечары з тэлефонам. Праз некалькі дзён ліхтары загарэліся. Вось і рабіце высновы».

Ілля, 23 гады, Гомель:

«Нам у інтэрнаце не маглі парамантаваць ліфт. Пяць паверхаў, жывуць і пажылыя, і мамы з вазкамі. Афіцыйна — «няма сродкаў». Мы знялі тыкток, без абраз, проста факты. Яго падхапілі іншыя акаўнты. І раптам сродкі знайшліся. Калі б не відэа, да гэтага часу хадзілі б пешшу».

Вольга, 41 год, Магілёў:

«Я не люблю публічнасць, але бачу, што інакш не працуе. У мяне знаёмыя дабіваліся замены труб — тыя былі аварыйныя, старыя. Дзесяць гадоў адпісак. Калі іх сын выклаў відэа ў тыктоку, паказаў іржавую ваду з крана, усё вырашылася за месяц. Не таму, што праблема новая, а таму што яе ўбачылі ўсе».

Сяргей, 55 гадоў:

«Нас пастаянна вучаць: не выносьце смецце з хаты, пішыце куды трэба. Мы пісалі. Выніку няма. А вось калі моладзь здымае тыктокі — тады адразу праверкі, камісіі, мітусня. Я спачатку быў супраць, а цяпер разумею: агалоска — гэта адзіная мова, якую рэальна разумеюць».

Дзмітрый, 38 гадоў, Барысаў:

«У нас у Барысаве даўно ўсе ведаюць: калі праблема сур’ёзная, і ЖКГ не рэагуе — альбо сам здымай тыкток, альбо пішы мясцовым тыктокерам. Таму ж Пашку-блогеру або Кацярыне, якая пастаянна з чырвона-зялёнай сімволікай. Іронія ў тым, што нават праз прапагандысцкія акаўнты пытанні вырашаюцца хутчэй. Знаёмыя гадамі дабіваліся дарогі на вуліцы. Потым звярнуліся да блогера, ён зняў відэа, і на наступны дзень тэхніка прыехала. Праз афіцыйныя каналы — цішыня».

Кацярына, 31 год, Жодзіна:

«У Жодзіне ўсе ўжо разумеюць: агалоска вырашае. Калі сам не хочаш свяціцца, то складана, вядома. Тым больш, што блогераў вельмі ў Жодзіне адсочваюць, і нават ёсць выпадкі затрыманняў. Не падабаецца ўладам праўда, затыкаюць. У мяне так суседзі зрабілі: былі праблемы з ацяпленнем, холадна, дзеці мерзлі. Заяўкі пісалі, тэлефанавалі — без толку. Стварылі ананімны акаўнт і ўсё паказалі: літаральна праз пару дзён усё ім парамантавалі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць