БЕЛ Ł РУС

У Светлагорску мужчыну так палячылі зубы, што ён пайшоў па судах

10.02.2026 / 22:59

Nashaniva.com

Жыхар Светлагорска трапіў у бальніцу пасля лячэння зубоў у прыватнай стаматалагічнай клініцы і звярнуўся ў суд, каб абараніць свае правы як спажыўца медыцынскіх паслуг. Суд Светлагорскага раёна стаў на яго бок, паведамляе БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Мужчына паведаміў, што неаднаразова лячыў зубы ў гэтай клініцы і заплаціў амаль тысячу рублёў. Аднак пасля чарговага прыёму яму спатрэбілася медыцынская дапамога, і цэлы тыдзень ён правёў у стацыянары раённай бальніцы. Пасля гэтага мужчына запатрабаваў кампенсацыю маральнай шкоды і пакрыццё судовых выдаткаў.

Падчас разгляду справы высветлілася, што пацыента належным чынам не праінфармавалі аб магчымых рызыках і асаблівасцях лячэння. Акрамя таго, працэдуру праводзіў зубны фельчар, які не меў права аказваць такую паслугу замест доктара-стаматолага. Экспертыза таксама паказала, што неабходныя дыягнастычныя мерапрыемствы былі праведзеныя не ў поўным аб’ёме.

Суд прызнаў медыцынскую паслугу няякаснай і пастанавіў спагнаць з клінікі 500 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

Чытайце таксама:

Дзяўчынцы ў 12 гадоў сказалі, што яна не родная, і вярнулі ў прытулак. Яе мама: «Я не справілася»

«Моцныя сутаргі па ўсім целе». 18‑гадовы Мацвей расказаў, як яго ўдарыла токам у мінскім тралейбусе

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны

Каментары да артыкула