БЕЛ Ł РУС

Беларус прыгатаваў дранік у выглядзе карты краіны і павесяліў карыстальнікаў сеціва

11.02.2026 / 21:27

Nashaniva.com

Выданне «Моцныя навіны» адшукала ў Threads фота кулінарнага шэдэўра, які апублікаваў карыстальнік з нікам alexkavaliou. На думку хлопца, дранік вельмі падобны на «адфоташопленую карцінку з канца нулявых», але запэўнівае, што ўсё атрымалася зусім выпадкова.

Многія беларусы падзякавалі аўтару за крэатыўнае фота, а некаторыя нават адзначылі, што спячы дранік-карту — сапраўднае майстэрства.

А яшчэ яны жартавалі з некаторых дыспрапорцый:

«Спячыце нам выхад да мора, будзьце ласкавыя»; 

«Мінус Клімавічы і Касцюковічы. Плюс Беласток»; 

«Як быццам крыху Польшчы прыхапілі». 

Варта дадаць, што «самы беларускі дранік» каментавалі і афіцыйныя акаўнты прадпрыемстваў і арганізацый: 

«Гэта не выпадковасць, гэта паклікаанне!», — напісаў прадстаўнік «Аліварыі».

«Вы прайшлі тэст на беларуса», — дапоўнілі ў realt. by. 

«Ідэальна», — канстатаваў Мінскі метрапалітэн.

Чытайце таксама:

Дачка беларускі завяршыла выступ у MasterChef Italia

Беларускія дранікі занялі 14‑е месца ў сусветным топе страў з бульбы

Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні

Каментары да артыкула