Ежа99

Беларускія дранікі занялі 14‑е месца ў сусветным топе страў з бульбы

Беларускія дранікі ўвайшлі ў сусветны топ-50 найлепшых страў з бульбы паводле гастранамічнага гіда TasteAtlas. У агульным рэйтынгу яны занялі 14‑е месца, атрымаўшы адзнаку 4,2 бала. Аўтары спісу называюць дранікі самай характэрнай і пазнавальнай беларускай стравай.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Getty Images

Першае месца ў рэйтынгу дасталося латвійскім бульбяным аладкам, далей ідуць аналагічныя стравы са Славакіі і Літвы, а пасля французская бульба «Анна» і іспанская тартылья.

У апісанні падкрэсліваецца, што беларускія дранікі гатуюць з цёртай бульбы з дадаваннем мукі, яек, малака, цыбулі і спецый, смажаць да залацістай скарыначкі і звычайна падаюць са смятанай. У якасці дадатку таксама могуць выкарыстоўвацца грыбы, скваркі, мак або нават садавіна.

Акрамя таго, зараз дранікі займаюць 10‑е месца ў спісе самых папулярных страў на сайце TasteAtlas. У агульным рэйтынгу нацыянальных кухняў свету за 2025—2026 гады беларуская кухня размясцілася на 79‑й пазіцыі з ацэнкай 4,00 бала.

TasteAtlas існуе з 2018 года і пазіцыянуе сябе як атлас сусветнай кухні, а яго рэйтынгі складаюцца на падставе водгукаў карыстальнікаў.

Каментары9

  • Ну
    28.01.2026
    Цікава, а які састаў у літоўскіх *бульбяных бліноў"? І ўвогуле, яны шчэ не абвясцілі, што дранікі - гэта нацыянальная літоўская страва?) Ну, калі пакуль не, то ў хуткім часе пачуем пра"фестываль бульбяных бліноў".
  • свинья в апельсинах
    29.01.2026
    все, кто не признают за нашими драниками первое место, разбирается в бульбе как свинья в апельсинах! И что это за такие латвийские картофельные оладьи? Нашел рецепт buļbu bliņas, почти то же, что у драников, но на вид потерты на гораздо более крупной терке, как немецкие Kartoffelpuffer.
  • %
    29.01.2026
    Ад першага і да 50 месца амаль адно і тое.
    І дарэчы, як яшчэ суседзі Летувісы не выклікалі у МЗС часовага для ноты пратэсту з нагоды прысабечваньня гэтымі балтаРУсамі спрадвечнай нацыянальнай летувіскай гістарычна-кухоннай спадчыны? Дзіўна

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць