БЕЛ Ł РУС

Мінабароны РФ упершыню прызнала ўдары па Расіі новымі ўкраінскімі ракетамі «Фламінга»

12.02.2026 / 14:41

Nashaniva.com

Мінабароны РФ паведаміла, што яны збілі за суткі пяць украінскіх ракет «Фламінга». 

Дальнабойная крылатая ракета «Фламінга». Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

Расійскае ваеннае ведамства ўпершыню афіцыйна пацвердзіла, што Украіна пачала выкарыстоўваць для ўдараў у глыб Расіі свае найноўшыя крылатыя ракеты «Фламінга».

У сённяшняй зводцы паведамляецца, што расійская СПА за суткі збіла пяць такіх ракет. Такое адбылося ўпершыню, хоць Кіеў яшчэ ў студзені заяўляў аб паспяховых пусках па палігоне «Капусцін Яр».

Гэтым разам цэллю атакі стаў вялізны ваенны арсенал у раёне Катлубані, што ў Валгаградскай вобласці. Гэта адзін з найбуйнейшых складаў боепрыпасаў расійскай арміі. Ад тэрыторыі, якую кантралюе Украіна, да гэтага склада каля 500 кіламетраў.

Генштаб УСУ пацвердзіў, што ўдар быў нанесены менавіта ракетамі «Фламінга». На відэазапісах з месца здарэння відаць маштабныя выбухі, а мясцовыя ўлады былі вымушаныя тэрмінова эвакуяваць жыхароў пасёлка. Губернатар вобласці заявіў, што ўсе ракеты нібыта збілі, а пажар пачаўся з-за «падзення абломкаў» на тэрыторыю вайсковай часткі.

Што ж гэта за «Фламінга»? Гэта ўкраінская распрацоўка, пра якую ўпершыню гучна загаварылі летам 2025 года. Самае ўражлівае ў ёй — далёкасць. Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што ракета можа ляцець больш чым на 3 тысячы кіламетраў. То-бок пад ударам можа апынуцца практычна ўся еўрапейская частка Расіі аж да Урала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула