БЕЛ Ł РУС

Памёр вакаліст гурта «Чынгісхан» Вольфганг Хайхель

13.02.2026 / 17:32

Nashaniva.com

Памёр вакаліст і адзін з заснавальнікаў вядомага нямецкага дыска-гурта Dschinghis Khan («Чынгісхан») Вольфганг Хайхель. Музыка памёр ва ўзросце 75 гадоў.

Вольфганг Хайхель. Фота з сацсетак спевака

Як вынікае з паведамлення прадстаўнікоў музыкі ў інстаграме, Хайхель нечакана памёр яшчэ 20 студзеня ў сябе дома. Нават нягледзячы на тое, што апошнія гады ён меў вялікія праблемы са здароўем, смерць, якая прыйшла пасля часовага паляпшэння ягонага стану, стала поўнай нечаканасцю для сям’і, сяброў і калег.

Паводле інфармацыі выдання Bild, перад смерцю Хайхель праводзіў большую частку часу каля Бодэнскага возера. Са слоў крыніц выдання, яго пахаванне прайшло 11 лютага, на ім прысутнічалі толькі блізкія сябры і сваякі спевака.

Гурт Dschinghis Khan заснаваў у 1979 годзе ў ФРГ нямецкі прадзюсар і кампазітар Ральф Зігель для ўдзелу ў конкурсе «Еўрабачанне». Вольфганг Хайхель стаў галоўным вакалістам яго арыгінальнага складу.

На «Еўрабачанні» калектыў тады заняў чацвёртае месца з песняй Dschinghis Khan. Сярод наступных вялікіх хітоў гурта — Moskau, Rocking son of Dschinghis Khan і Loreley.

Чытайце таксама:

Памёр расійскі пісьменнік Рой Мядзведзеў

Памёр 48‑гадовы акцёр Джэймс Ван Дэр Бік

Памерла Кэтрын О'Хара — мама Кевіна ў «Адзін дома»

Каментары да артыкула