Амерыканскаму яноту-нелегалу выдалі беларускі пашпарт
Цяпер у пухнатага вандроўніка ёсць афіцыйны дакумент, дзе пазначаныя яго звесткі: імя — Сеня (Арсеній), дата нараджэння — 27 кастрычніка 2023 года, а месца — лес у Злучаных Штатах Амерыкі. «Пашпарт» будзе дзейнічаць да 12 лютага 2036 года, паведамілі ў сюжэце на тэлеканале СТБ.
Фота: ctv.by
У Беларусь Сеня трапіў у студзені, пераадолеўшы Атлантыку ў кантэйнеры з амерыканскімі аўтамабілямі. Мытнікі неспадзявана знайшлі жывёліну ў адной з машын. Пасля некалькіх тыдняў каранціну і назірання ветэрынары пацвердзілі, што янот цалкам здаровы.
У выніку янота перадалі ў парк жывёл «Дыпрыз» пад Баранавічамі, там ён цяпер і будзе жыць.
Чытайце таксама:
Стала вядома, дзе цяпер будзе жыць янот, якога прывезлі ў Беларусь у кантэйнеры з машынамі
Як яноту, які прыплыў да нас з ЗША, удалося месяц выжыць у машыне без ежы?
Мытнікі расказалі, што цяпер з янотам-нелегалам, які прыплыў у Беларусь з ЗША
Пры перагрузцы аўтамабіляў з ЗША беларускія мытнікі знайшлі ў грузе янота ФОТЫ