На адной са станцый мінскага метро затапіла падземны пераход ВІДЭА
У Мінску на станцыі метро «Малінаўка» раніцай 14 лютага падтапіла падземны пераход. На гэта звярнулі ўвагу карыстальнікі сацсетак.
На відэа, якое апублікаваў адзін з відавочцаў, бачна, што вадой заліло ніжнюю частку пераходу, а таксама частку прыступак. Верагодна, вада назбіралася праз пацяпленне і плюсавую тэмпературу, што нядаўна ўстанавілася ў краіне.
У каментарах людзі паставіліся да сітуацыі з гумарам. Хтосьці жартуе, што «тралейбусы стаяць, вада ў метро — давядзецца перасоўвацца па паветры», іншыя называюць станцыю «паўднёва-заходняй Венецыяй» або пішуць пра «мора Герадота», якое нібыта праточваецца ў Мінск.
Наступствы падтаплення хутка ліквідавалі: цяпер станцыя працуе ў звычайным рэжыме, а трапіць у метро можна без перашкод. Мінскі метрапалітэн афіцыйных тлумачэнняў па сітуацыі не даваў.
Чытайце таксама:
Праблемы з тралейбусамі ў Мінску працягваюцца
У Мінску зноў сталі тралейбусы праз абрыванне кантактных сетак