Вальфовіч пракаментаваў заявы СВР і папрасіў Еўропу не дыктаваць Беларусі, як жыць
Нядаўна Служба замежнай выведкі Расіі (СВР) заявіла, што ЗША, Брытанія, Германія і Польшча рыхтуюць новую спробу змяніць канстытуцыйны лад у Беларусі.
Фота: Мінабароны
Сакратара Рады бяспекі Аляксандра Вальфовіч папрасілі гэта пракаментаваць.
«Нічога новага», — адказаў той у эфіры «Беларусь 1».
«Ні адзін урад, ні Польшчы, ні Літвы, ні Латвіі, не ідзе на канструктыўны дыялог, не хоча весці нармальную міжнародную практыку, як гэта прынята ў свеце: па лініі міністэрстваў замежных спраў знаходзіць шляхі вырашэння тых праблемных пытанняў, якія ёсць паміж дзвюма дзяржавамі. Мы не ўшчамляем інтарэсы Польшчы і краін Прыбалтыкі, мы не дыктуем ім, як жыць. І не трэба нам дыктаваць», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.
Дзяржсакратар Рады бяспекі пракаментаваў апошнія праверкі Узброеных Сіл.
«Людзі ў пагонах на чале са сваім галоўнакамандуючым рыхтуюцца ў любую хвіліну абараніць нашы нацыянальныя інтарэсы, нашу краіну. Таму гэтая праверка — зрэз гатоўнасці Узброеных Сіл перш за ўсё як ядра ваеннай арганізацыі дзяржавы быць гатовымі выканаць тыя задачы, якія яны маюць у адпаведнасці са сваім прызначэннем».