БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрылася аўташкола толькі з электрамабілямі

16.02.2026 / 18:18

Nashaniva.com

Аўташколу ў Мінску адкрыў аператар зарадных станцый BatteryFly. У ёй рыхтуюць кіроўцаў катэгорыі B. На тэорыю выдзелена 170 гадзін, на практыку — 50, піша «Анлайнер».

Навучанне адбываецца паралельна. Яшчэ чатыры гадзіны патэнцыйных кіроўцаў будуць вучыць разбірацца ў зарадках, канектарах і рэжыме рэкуперацыі. Навучанне праходзіць на новых электрамабілях BYD e2 з «аўтаматам».

Для тых, хто атрымаў пасведчанне раней, прадугледжаны заняткі для аднаўлення навыкаў кіравання і адаптацыі да «электрычкі».

Чытайце таксама:

Маск анансаваў масавую вытворчасць электрагрузавікоў Tesla Semi

Беларусь апярэдзіла ЗША і Японію па рыначнай долі электрамабіляў

Як сябе паводзяць электрамабілі ў люты мароз? Спыталі ва ўласнікаў

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці

Каментары да артыкула