Непалец узышоў на Эверэст чатыры разы за 15 дзён
Непальскага альпініста Ташы Г’ялцэна ўнеслі ў Кнігу рэкордаў Гінеса за ўзыходжанне на вяршыню Эверэста чатыры разы ўсяго за 15 дзён. Сваё дасягненне мужчына здзейсніў у маі 2025 года. Пра гэта паведамляе выданне The Himalayan Times.
Фота: thehimalayantimes.com
Альпініст дасягнуў вяршыні вышынёй 8848,86 метра з боку Непала чатыры разы: 9, 14, 19 і 23 мая 2025 года.
Першае ўзыходжанне Г’ялцэн здзейсніў у складзе каманды, якая адказвала за пракладку маршруту і фіксацыю вяровак. Другі і чацвёрты раз ён падымаўся на пік адзін, трэці — у якасці гіда, які суправаджаў кліента.
30‑гадовы альпініст пачаў сваю кар’еру ў 2017 годзе. Акрамя Эверэста, на яго рахунку ўзыходжанні на Чо-Аю, Манаслу, Ама-Даблам і іншыя вяршыні. Сам Г’ялцэн назваў свой рэкорд момантам гонару не толькі для сябе асабіста, але і для ўсёй супольнасці шэрпаў.
У верасні 2025 года паляк Анджэй Баргель стаў першым чалавекам, які падняўся і спусціўся на лыжах з гары Эверэст без кіслародных балонаў. Гэтае ўзыходжанне стала для альпініста трэцяй спробай заваяваць Эверэст. Папярэднія дзве ён рабіў у 2019 і 2022 годзе.
Чытайце таксама:
Альпініст з Польшчы стаў першым чалавекам, які спусціўся з Эверэсту на лыжах без кіслародных балонаў
Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця
Сем альпіністаў загінулі ў Непале ў выніку сходу лавіны
Непал будзе дазваляць падымацца на Эверэст толькі дасведчаным альпіністам