Свет22

Альпініст з Польшчы стаў першым чалавекам, які спусціўся з Эверэсту на лыжах без кіслародных балонаў

37‑гадовы паляк Анджэй Баргель увайшоў у гісторыю альпінізму: ён стаў першым чалавекам, які падняўся на Эверэст і спусціўся з яго на лыжах без выкарыстання кіслародных балонаў, піша сайт wspinanie.pl.

Анджэй Баргель падымаецца на Эверэст. Фота: Pasang Rinzee Sherpa / Red Bull Content Pool

На відэа з вяршыні відаць, як Анджэй Баргель цяжка дыхае праз недахоп кіслароду ў разрэджаным паветры. Узыход на вяршыню заняў у яго чатыры дні, а спуск — яшчэ два.

Падчас спуску спартсмен па-майстэрску абыходзіў вузкія хрыбты, стромкія схілы і небяспечныя абрывы. Найбольш рызыкоўным участкам стаў ледавік Кхумбу, дзе Баргель рухаўся праз лабірынт рухомага лёду і глыбокіх расколін без страхоўкі, арыентуючыся толькі пры дапамозе дрона, якім кіраваў ягоны брат.

Для свайго паходу паляк свядома выбраў восень: надвор’е ў гэты час непрадказальнае, але затое няма турыстычных чэргаў на гару.

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск ужо павіншаваў суайчынніка з гістарычным дасягненнем.

Каментары2

  • Анджей Баргель
    28.09.2025
    В одном ряду с Райнхольдом Месснером и Ежи Кукучкой.

    Что у них за легкие?!
    Сатурация 100%?
  • Вау
    28.09.2025
    так у него еще до этого и К2 был, просто гладиатор какой-то, надо было его за Наговициной отправлять

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася2

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы3

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў

Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства»4

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць