БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным

19.02.2026 / 21:59

Nashaniva.com

Увечары 19 лютага Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, паведаміла прэс-служба Крамля.

Фота: Contributor Getty Images 

Паведамляецца, што размова адбылася каля 21:00. Пуцін і Лукашэнка нібыта гаварылі пра пасяджэнне Вышэйшай дзяржаўнай рады «Саюзнай дзяржавы», якое адбудзецца ў Маскве на наступным тыдні. У прыватнасці, абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі пасяджэння.

Днямі стала вядома, што гэта пасяджэнне адбудзецца 26 лютага.

Чытайце таксама:

Пуцін і Лукашэнка хутка зноў сустрэнуцца ў Маскве

Мошэс: У ЕС змірыліся, што Лукашэнка назаўсёды застанецца ў зоне ўплыву Расіі

«За прыгнёт беларускага народа і за тое, што ён крадзе будучыню ў беларусаў». МЗС Украіны заклікала партнёраў узмацніць ціск на Лукашэнку

«Беларусь нельга страчваць для Еўропы, але гэту асобу страціць дакладна варта». Зяленскі патлумачыў, чаму ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Каментары да артыкула