Непаўналетнім забаранілі гуляць у імгненныя электронныя латарэі
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 64 «Аб удасканаленні латарэйнай дзейнасці», які ўносіць змяненні ў папярэдні ўказ № 209 ад 2007 года. Галоўнай мэтай новаўвядзенняў заяўлена абарона інтарэсаў непаўналетніх і прафілактыка гульнявой залежнасці сярод сацыяльна ўразлівых груп насельніцтва.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Дакумент вызначае строгі ўзроставы цэнз: у латарэях не могуць удзельнічаць асобы, маладзейшыя за 18 гадоў, а таксама грамадзяне, якім ужо абмежаваны доступ да казіно і іншых азартных гульняў.
Акрамя таго, указ вызначае механізм адмовы банкаў у правядзенні транзакцый па аплаце латарэй для асоб, якія падпадаюць пад абмежаванні.
Цяпер папаўненне гульнявога рахунку магчымае толькі ў безнаяўнай форме, і гэта мае гарантаваць, што ўдзельнік дасягнуў 18 гадоў.
Чытайце таксама:
Беларус абакраў кватэру ў Італіі і пайшоў гуляць у латарэю
Таварныя знакі сэрвісу kvitki.by перайшлі «Беларускім латарэям»
Беларусы не змогуць рабіць стаўкі ў замежных букмекерскіх канторах — што зменіцца