БЕЛ Ł РУС

МЗС Германіі заклікала грамадзян тэрмінова пакінуць Іран

21.02.2026 / 10:43

Nashaniva.com

Федэральнае міністэрства замежных спраў Германіі заклікала грамадзян ФРГ неадкладна пакінуць Іран на фоне рызыкі ваеннай эскалацыі.

Фота: Majid Saeedi/Getty Images

У ведамстве папярэджваюць, што ў выпадку канфлікту магчымасці консульскай дапамогі будуць абмежаваныя, а іранскія ўлады перашкаджаюць аказанню падтрымкі асобам з падвойным грамадзянствам, піша Bild.

Таксама адзначаецца рызыка абвінавачанняў у шпіянажы і цяжкія ўмовы ўтрымання пад вартай.

Паводле звестак міністэрства, камерцыйныя рэйсы ў суседнія краіны пакуль захоўваюцца, магчымы і выезд па сушы. У спецыяльным крызісным спісе зарэгістравана некалькі сотняў грамадзян Германіі, якія знаходзяцца ў Іране. МЗС падкрэслівае, што сітуацыя «надзвычай нестабільная і напружаная», магчымыя раптоўныя абмежаванні авіязлучэння і закрыццё паветранай прасторы.

Паводле паведамленняў амерыканскіх СМІ, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп праінфармаваны аб гатоўнасці вайскоўцаў да магчымых дзеянняў супраць Ірана ў найбліжэйшыя дні, канчатковае рашэнне пакуль не абвешчана.

Чытайце таксама:

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра

Вялікабрытанія адмовіла ЗША ў выкарыстанні баз для ўдараў па Іране

Польшча заклікала сваіх грамадзян тэрмінова пакінуць Іран

Каментары да артыкула