Свет11

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына

Пентагон прадставіў Трампу мноства варыянтаў.

Алі Хаменеі. Фота: Office of the Iranian Supreme Leader via AP, File

Адміністрацыя Дональда Трампа гатова разгледзець прапанову, якая дазваляе Ірану «сімвалічнае» ўзбагачэнне ўрану, калі гэта не створыць магчымасці для стварэння бомбы, заявіў высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік Axios.

«Калі іранцы хочуць прадухіліць напад, яны павінны зрабіць прапанову, ад якой мы не зможам адмовіцца. Іранцы пастаянна ўпускаюць магчымасць. Калі яны будуць гуляць у гульні, цярпенне скончыцца», — сказаў выданню высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік.

Міністр замежных спраў Ірана Абас Аракчы заявіў у пятніцу, што іранская прапанова будзе канчаткова дапрацавана на працягу наступных двух-трох дзён.

«Прэзідэнт яшчэ не прыняў рашэння аб нанясенні ўдару. Я ведаю гэта, таму што мы яшчэ не нанеслі ўдар. Ён можа ніколі гэтага не зрабіць», — сказаў суразмоўца Axios.

Паводле яго слоў, Пентагон прадставіў Трампу мноства варыянтаў. «У іх ёсць варыянты на любы сцэнарый. Адзін са сцэнарыяў [прадугледжвае] ліквідацыю аяталы і яго сына і мул», — сказаў ён, маючы на ўвазе вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі, сына якога лічаць яго патэнцыйным пераемнікам. «Што прэзідэнт абярэ, ніхто не ведае. Я не думаю, што ён сам ведае», — дадала крыніца.

Другая крыніца пацвердзіла, што план забойства Хаменеі і яго сына быў прапанаваны Трампу некалькі тыдняў таму.

Цяпер Іран не ўзбагачае ўран — цэнтрыфугі на яго ядзерных аб'ектах былі ў значнай ступені разбураны авіяўдарамі ў чэрвені.

Хаменеі заяўляў, што Іран не адмовіцца ад свайго права на ўзбагачэнне, якое, па сцвярджэнні Тэгерана, будзе ажыццяўляцца толькі ў мірных мэтах. Трамп заяўляў, што не дапусціць, каб Іран мог узбагачаць уран.

Каментары1

  • Барадзед
    21.02.2026
    Правильно! Передавить аятолл, как крыс. Аятоллы должны ответить за их дроны "Шахед".

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць