У цэнтры Мінска з’явіцца цэлы музейны квартал
У цэнтры Мінска з’явіцца музейны квартал на базе Нацыянальнага мастацкага музея, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
У запланаваны квартал увойдуць будынкі па вуліцах Кірава, 25, Леніна, 20 і 22 і Карла Маркса, 24.
Зараз асноўныя работы ідуць у будынку на Леніна, 22 — там пасля рэканструкцыі адкрыюцца новыя экспазіцыйныя залы і экскурсійныя прасторы.
«Будынак захавае функцыі адміністрацыі. На першым і другім паверхах будуць экспазіцыі, невялікае сховішча, што вельмі важна для музейных работнікаў. Фонды папаўняюцца, патрэбныя месцы для захоўвання. Прадумана шмат усяго карыснага: кабінеты, лекцыйная зала, ізастудыя, прастора для майстар-класаў», — паведаміла генеральная дырэктарка Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Ірына Мацяс.
З чэрвеня плануюць пачаць работы ў галоўным корпусе.
Чытайце таксама:
Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады
Летам Нацыянальны мастацкі музей закрыецца на рэканструкцыю
Як цяпер выглядае будучы Нацыянальны гістарычны музей
Мінкультуры расказала, чым збіраецца займацца наступную пяцігодку