Двое іншаземцаў пакінулі працу ў беларускага фермера, каб перабрацца ў Еўрасаюз
17 лютага наймальнік, які прыцягвае ў Беларусь замежную працоўную сілу, звярнуўся на міліцэйскую лінію «102» і паведаміў, што двое замежнікаў, якія прыехалі ў Беларусь працаваць у фермерскай гаспадарцы, самавольна пакінулі месца пражывання і зніклі ў невядомым кірунку, паведамляе РУУС Мінскага аблвыканкама.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Маладзечанскага РАУС разам з калегамі з абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў на працягу сутак устанавілі месцазнаходжанне ўцекачоў. Высветлілася, што яны планавалі пакінуць тэрыторыю Беларусі, каб незаконна перасячы дзяржаўную мяжу і далей выехаць у краіны Еўрапейскага Саюза.
Затрыманых цяпер вышлюць з Беларусі. Разгляд іх справы, як гэта апошнім часам заведзена, правялі публічна ў прысутнасці больш як дзесяці іншых замежнікаў, якія знаходзяцца ў краіне з мэтай навучання або працы.
Чытайце таксама:
У Пакістане набіраюць дарожных рабочых для працы ў Беларусі
Кубракоў агучыў лічбы дэпартацыі замежнікаў з Беларусі за 2025 год
У Мінску затрымалі замежнага хіп-хоп выканаўцу, які быў і наркагандляром