У Аўстрыі навігатар завёў фуру беларуса ў пастку
Давер беларускага дальнабойшчыка да спадарожнікавай навігацыйнай сістэмы прывёў да працяглай аперацыі эвакуацыі грузавіка ў аўстрыйскім горадзе Бад-Ішль. Пра гэта паведамляе мясцовая выратавальная служба, піша сайт «Беларусь и мир».
Фота: добраахвотная ратавальная дружына горада Бад-Ішль
Інцыдэнт здарыўся 20 лютага. Кіроўца, слухаючы падказкі навігатара, павярнуў з дарогі B145 на вуліцу Мюленвег, а з яе — на вуліцу Брандэбергвег. Абедзве яны вельмі крутыя, вузкія і звілістыя. Складанасці дадавалі таксама ўмовы надвор'я і заснежанасць.
Першыя цяжкасці ўзніклі на чыгуначным пераездзе: грузавік з’ехаў з дарожнага палатна. Але ўсё ж такі шафёру ўдалося пераправіць машыну праз рэйкі. Далей, аднак, стала зусім цяжка. Манеўруючы, фура ў выніку захрасла на заснежанай узбочыне.
Фота: добраахвотная ратавальная дружына горада Бад-Ішль
Выкліканыя выратавальнікі пры дапамозе лябёдкі вярнулі грузавік на асфальт. Пасля вопытнаму супрацоўніку экстраннай службы прыйшлося весці машыну заднім ходам на вялікай адлегласці — аж да вапнавага завода.
Чыгуначны пераезд для гэтага накрылі драўлянымі брускамі, абмежаваўшы рух на лініі.
Толькі крыху больш як праз тры гадзіны кіроўца грузавіка змог працягнуць свой шлях.
Чытайце таксама:
Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася