БЕЛ Ł РУС

Афганістан пачаў ваенную аперацыю супраць Пакістана

26.02.2026 / 22:05

Nashaniva.com

Улады Афганістана, дзе цяпер кіруе ісламісцкі рух «Талібан», заявілі пра пачатак шырокамаштабнай вайсковай аперацыі супраць Пакістана. Паводле іх слоў, афганскія сілы атакуюць пакістанскія блокпасты, і нібыта ўжо ўзятыя пад кантроль 15 пазіцый без страт з афганскага боку, паведамляе Euronews.

Фота: AP Photo/Saqib Manzoor

У Кабуле сцвярджаюць, што гэта адказ на авіяўдары, якія Пакістан нанёс уночы ў нядзелю па афганскіх правінцыях Нангархар і Пактыка. Паводле звестак місіі ААН у Афганістане, у выніку тых удараў загінулі не менш як 13 мірных жыхароў, у той час як афганскія ўлады паведамляюць пра 18 загінулых. Пакістанскі бок раней заяўляў, што ў выніку авіяўдараў былі ліквідаваныя больш за 80 баевікоў.

Афіцыйных каментароў з боку Пакістана адносна новай аперацыі пакуль не паступала.

Ісламабад тлумачыў авіяўдары адказам на серыю тэрактаў у Пакістане, учыненых смяротнікамі. Пакістанскія ўлады абвінавачваюць «Талібан» у тым, што ён не перашкаджае баевікам перасякаць мяжу і дзейнічаць на пакістанскай тэрыторыі. Афганскі бок гэтыя абвінавачанні адхіляе.

Чытайце таксама:

У Пакістане здзейснілі тэракт у мячэці, загінулі больш за 30 чалавек

У Мінск прыехала дэлегацыя ад афганскіх талібаў

На мяжы Таджыкістана і Афганістана адбылося ўзброенае сутыкненне, загінулі як мінімум трое

У Паўднёвай Азіі могуць успыхнуць войны за рэкі

Каментары да артыкула