БЕЛ Ł РУС

У мінскім гандлёвым цэнтры за вагамі ў мясным аддзеле сядзела мыш ФОТА

26.02.2026 / 23:49

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ў краме Green у ТЦ «Скала» на вуліцы П. Глебкі, 5. Фатаграфію грызуна, які сядзеў за касай, апублікавалі ўвечары 25 лютага. За кароткі час здымак набраў дзясяткі тысяч праглядаў і шырока разышоўся ў СМІ і сацыяльных сетках, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Большасць карыстальнікаў адрэагавала на сітуацыю з гумарам, жартуючы пра «0,25 стаўкі» і «дэфіцыт кадраў». Аднак былі і каментары з крытыкай, у якіх адзначалася, што ў ГЦ нібыта не ўпершыню заўважаюць кузурак і грызуноў.

Сітуацыяй зацікавіліся кантрольныя органы. У цэнтры гігіены і эпідэміялогіі Фрунзенскага раёна паведамілі, што кампанія «ГРЫНрозніца» мае дамову на правядзенне дэзынсекцыйных і дэратызацыйных работ, а апрацоўкі праводзяцца рэгулярна. Апошнія мерапрыемствы былі 3 лютага. Тым не менш, крама за парушэнне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў пакараная.

Чытайце таксама:

У мінскім гіпермаркеце па гандлёвай зале бегала мыш. Туды прыйшла санстанцыя

Эпідэміёлагі пракаментавалі зʼяўленне пацука ў сталічнай краме: ён шукаў папіць

Па летняй тэрасе мінскага рэстарана бегаў вялізны пацук ВІДЭА

Каментары да артыкула