Грамадства

У мінскім гіпермаркеце па гандлёвай зале бегала мыш. Туды прыйшла санстанцыя

Відэа з грызуном з’явілася ў інтэрнэце і стала прычынай пазапланавай праверкі санслужбай, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Скрыншот з відэа

Па словах аўтара відэа, мыш была заўважана ў гіпермаркеце Green на праспекце Партызанскім, 182. Каментатары да відэа ў асноўным жартавалі, а не крытыкавалі кіраўніцтва крамы, адзначаючы, што мышы і пацукі часта сустракаюцца ў буйных крамах і ўстановах харчавання.

Тым не менш, санслужба праверыла гіпермаркет.

Паводле Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Заводскага раёна, суб’ект гаспадарання заключыў дамову на дэратызацыю і дэзынсекцыю з адмысловай арганізацыяй, работы праводзяцца рэгулярна, а на 28 жніўня грызуноў і слядоў іх дзейнасці ў краме не знойдзена.

Аднак былі выяўленыя парушэнні ў зборы і часовым захоўванні харчовых адкідаў, у сувязі з чым у дачыненні да адказнага супрацоўніка крамы распачалі адміністрацыйны працэс.

Каментары

Цяпер чытаюць

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці1

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Пад меркаваным месцам пахавання Ісуса раскрылі 2000‑гадовую таямніцу, якая супадае з біблейскім апісаннем12

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

Толькі палова беларусаў вяртаюцца з адпачынку адпачыўшы

Беларусы эфектна правялі лета на даху Нацыянальнай бібліятэкі ШМАТ ФОТА1

Лябедзька: Ці лепш было б, каб у 1994‑м годзе Лукашэнку перамог Кебіч? Не!31

У Мінску адкрылі рух па абноўленым мосце праз Свіслач1

У Іўеўскім раёне ў лабавым сутыкненні адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі1

Украінцы знішчылі расійскі стратэгічны бамбавік на аэрадроме ў Саратаўскай вобласці10

У Беларусі знайшлі баравік памерам з вядро ФОТА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці1

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць