БЕЛ Ł РУС

Гродзенскі «Нёман» заваяваў Суперкубак Беларусі

28.02.2026 / 17:55

Nashaniva.com

Уладальнік Кубка Беларусі па футболе, гродзенскі «Нёман», у матчы за Суперкубак сустракаўся з чэмпіёнам Беларусі — віцебскім «МЛ».

Матч прайшоў на мінскім стадыёне «Дынама-Юні» і ў асноўны час завяршыўся ўнічыю 2:2. Пры гэтым спачатку віцебскі «МЛ» выйграваў 2:0, і толькі пад канец асноўнага часу матча гродзенцы зраўнялі лік.

Лёс трафея вырашаўся ў серыі пасляматчавых пенальці. Больш дакладнымі аказаліся футбалісты «Нёмана», якія перамаглі з лікам 5:4. Вырашальны ўдар нанёс Іван Садоўнічы.

Гродзенскі клуб на чале з Ігарам Кавалевічам стаў уладальнікам Суперкубка Беларусі ўпершыню ў гісторыі.

Чытайце таксама:

Славенскі «Цэле», які трэніруе беларус Маеўскі, у 1/8 фіналу Лігі канферэнцый згуляе з АЕКам

25‑гадовы беларускі футбаліст перайшоў у 12‑ы клуб у кар'еры

Міністр спорту заклікаў УЕФА дазволіць зборнай Беларусі гуляць дома, як Ізраілю. Але Ізраіль дома пакуль не гуляе

Каментары да артыкула