БЕЛ Ł РУС

Вайскоўцы збілі як мінімум адзін беспілотнік 26 лютага над Гомелем

1.03.2026 / 15:42

Nashaniva.com

Падчас пралёту над Гомелем дронаў беларускім вайскоўцам удалося збіць як мінімум адзін беспілотнік, стала вядома «Флагштоку». 

Беспілотнік у небе над цэнтрам Гомеля. Скрыншот відэа

Гэта адбылося раніцай 26 лютага над заходняй прамысловай ускраінай Гомеля. У тую раніцу відавочцы назіралі, што за БпЛА ляцеў вайсковы верталёт. У нейкі момант беспілотнік пачаў падаць.

Верагодна, з борта верталёта па ім было нанесена агнявое паражэнне са стралковай зброі, піша выданне. 

Усяго ў тую раніцу над Гомелем праляцела як мінімум пяць беспілотнікаў тыпу Shahed-136 («Герань»). Верагодна, гэта былі расійскія дроны, якія павінны былі атакаваць Украіну, але па нейкіх прычынах збіліся з першапачатковага маршруту.

Чытайце таксама:

Над Гомелем проста цяпер кружляе шахед

Гамяльчан напалохалі расійскія «Шахеды»: кружылі так нізка, што «палкамі можна было збіваць»

З'явілася відэа палёту беспілотніка над Гомелем. Ён праляцеў праз цэнтр горада ў бок Украіны

Каментары да артыкула