БЕЛ Ł РУС

Бяляцкі вярнуўся ў фэйсбук: «Ніводнага дня ў турме я не шкадаваў за зробленае»

2.03.2026 / 23:56

Nashaniva.com

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» і былы палітвязень Алесь Бяляцкі аднавіў свой акаўнт у фэйсбуку і ўпершыню пасля свайго вызвалення 13 снежня мінулага года зрабіў у ім допіс.

Алесь Бяляцкі на фоне прысвечанага яму мурала ў Вільні на другі дзень пасля вызвалення. 14 снежня 2025 года. Фота: facebook.com/Bialiatski

«02 сакавіка.

Не мінула і пяці гадоў…

Некалькі дзён, як аднавілі мне доступ да Фэйсбуку, а я ўсё прыглядаўся, не наважваўся вярнуцца туды, адкуль мяне дасталі ў ліпені 21-га.

Урэшце сёння адважыўся.

І напачатку хачу падзякаваць усім знаёмым і незнаёмым сяброўкам і сябрам, якія хваляваліся і перажывалі за мяне, рабілі, што маглі, каб дзень волі для мяне настаў раней.

Вялізная мая падзяка!

Я заўсёды ледзь не фізічна адчуваў магутную хвалю салідарнасці з волі і са мной і з іншымі палітвязнямі. З такой падтрымкаю псіхалагічна сядзець было камфортна, хоць і спалі «на бетоне», і хадзілі абы ў чым, і елі, што дадуць.

Ніводнага дня ў турме не быў я расчараваны, не пачуваўся пакінутым, не шкадаваў за зробленае.

Перакананы, што разам мы — моц, разам мы не прападзём, разам мы пераможам!», — напісаў Алесь Бяляцкі.

Чытайце таксама:

Бяляцкі: Эфектыўны ціск на Лукашэнку — эканамічныя, палітычныя санкцыі і непрызнанне выбараў

Алесю Бяляцкаму ў Осла ўручылі Нобелеўскі дыплом і знак лаўрэата

Бяляцкі ў тэксце для New York Times: Свет не павінен спісваць Беларусь як краіну, якая канчаткова адышла ў сферу ўплыву Расіі

Алесь Бяляцкі назваў, хто для яго маральны аўтарытэт

Што Бяляцкі расказаў пра турму, вайну, Нобелеўскую прэмію і будучыню Беларусі. Поўны тэкст інтэрв'ю

Каментары да артыкула