БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адзін самалёт «Белавіі» вылецеў з Дубая ў Мінск

4.03.2026 / 12:21

Nashaniva.com

Беларуская авіякампанія працягвае выконваць вывазныя рэйсы з ААЭ.

Фота: Onliner.by

Рэйс В2718 Дубай — Мінск вылецеў з Міжнароднага аэрапорта Дубая сёння, 4 сакавіка, а 12:06 па мясцовым часе, паведамляе «Белавія» ў сваім тэлеграм-канале.

Палёт праходзіць па бяспечным маршруце з улікам дзейных абмежаванняў.

На борце шырокафюзеляжнага Airbus A 330‑200 знаходзіцца 283 пасажыры, у тым ліку двое немаўлят.

Як праходзіла вяртанне першага рэйсу, можна пачытаць тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула