БЕЛ Ł РУС

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў

4.03.2026 / 23:05

Nashaniva.com

4 сакавіка кампанія Apple паказала новы ноўтбук MacBook Neo — гэта самая даступная мадэль у лінейцы. Яго базавая цана складае 599 даляраў, а для навучальных устаноў прадугледжаная зніжка — 499 даляраў. Для параўнання, MacBook Air каштуе ад 1099 долараў, а версія Pro — ад 1699.

Фота: apple.com

Базавы MacBook Neo за 599 даляраў мае 256 гігабайтаў убудаванай памяці, але не падтрымлівае Touch ID. Мадэль за 699 даляраў атрымала 512 гігабайтаў памяці і функцыю Touch ID.

Ноўтбук прапануецца ў чатырох колерах: серабрысты, ружовы, цытрусавы ды індыга. Кампанія ўжо адкрыла папярэднія заказы, а ў продаж прылада паступіць 11 сакавіка.

Акрамя таго, раней у сакавіку Apple прадставіла новы больш даступны смартфон iPhone 17e. Яго цана пачынаецца ад 599 долараў. Мадэль можна набыць у чорным, белым і ружовым колерах, а продажы таксама стартуюць 11 сакавіка.

Чытайце таксама:

Ці выгадна сёння ўвозіць тэхніку з Польшчы ў Беларусь?

Apple набыла сакрэтную ізраільскую тэхналогію счытвання мімікі

Apple упершыню за 14 гадоў стала лідарам рынку смартфонаў

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку

Каментары да артыкула