Свет44

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку

Кампанію Apple раскрытыкавалі і высмеялі ў інтэрнэце. Прычына — абвешчаная цана на яе новы прадукт, iPhone Pocket, які будзе каштаваць 230 даляраў — хоць гэта не новы гаджэт, а ўсяго толькі чахол-сумка, то-бок новы спосаб насіць айфон, піша Бі-бі-сі.

Фота: Apple.com

Адны карыстальнікі сацсетак падверглі крытыцы занадта высокі, на іх думку, кошт навінкі, а іншыя адзначылі дзівоснае падабенства са шкарпэткай — толькі, як выказаўся адзін з карыстальнікаў X, гэта «абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў».

У прэс-рэлізе Apple паведамiла, што новы аксесуар — частка лімітаванай серыі, створанай у супрацоўніцтве з японскім модным брэндам Issey Miyake.

Японскі мадэльер і дызайнер Іссэй Міяке, які памёр у 2022 годзе, раней ужо супрацоўнічаў з Apple. Менавіта ён стварыў чорныя вадалазкі, якія любіў насіць сузаснавальнік кампаніі Стыў Джобс.

Як патлумачыла Apple, iPhone Pocket быў натхнёны «кусочкам тканіны», а яго канцэпцыя ўзнікла з «ідэі стварэння дадатковай кішэні». «Кішэню» ад Apple будуць вырабляць у двух відах — кароткія (васьмі колераў) і доўгія (трох колераў).

«Межы лаяльнасці»

Анонс новага прадукту выклікаў крытыку ў сацсетках. Многія ўбачылі ў ім пацвярджэнне меркавання, што прыхільнікі Apple гатовыя «плаціць за што заўгодна».

Найбольш пытанняў выклікала канструкцыя чахла — адсутнасць зашчапкі і мяккі матэрыял. На думку аднаго з карыстальнікаў X, з улікам папулярнасці iPhone у злодзеяў-кішэннікаў насіць тэлефон у такой «кішэні» можа быць небяспечна.

Незвычайная форма чахла-сумкі і яе яркія колеры нагадалі асобным жартаўнікам ярка-зялёны купальны касцюм-манкіні Бората — выдуманага персанажа акцёра Сашы Барона Коэна.

Але знайшліся і тыя, хто палічыў, што цана Pocket можа быць абумоўлена калабарацыяй кампаніі з брэндам Issey Miyake, якая «аддае даніну гісторыі Apple».

Кансультант і аналітык сацмедыя Мэт Навара сказаў Бі-бі-сі, што цана, відаць, залежыць не столькі ад «функцыянальнасці» аксесуара, колькі ад яго «формы, брэнду і эксклюзіўнасці».

«Такі цэнавы падыход — не навіна ў свеце раскошы або калабарацый дызайнераў, — лічыць ён. — Але ў большасці спажыўцоў ствараецца ўражанне, што Apple проста тэстуе межы лаяльнасці да брэнду».

Каментары4

  • Снова
    13.11.2025
    Развод от огрызка
  • бабруйчанін
    13.11.2025
    Тэставанне мяжы лаяльнасці да..
    як прыгожа гучыць)) машэннікі маркетынгавыя па простаму.
    Ён " вадалазку" Джобсе наінклюзівіл))) 50 год таму " Палессе тыкстыль" за падобны кошт фуру б набыл
  • даведка
    13.11.2025
    Ширинка без молнии...

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку3

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы нарэшце высветлілі, чаму астранаўты пакутуюць ад запораў9

Якая сітуацыя ў краіне з месцамі ў дзіцячых садках і хто можа хадзіць у кругласутачныя групы

Міністр адукацыі пракаментаваў праблему перапоўненых першых класаў2

Доктар Андрэй Вітушка вярнуўся ў прафесію пасля допытаў у КДБ і эміграцыі21

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын забіў тры галы і прынёс камандзе перамогу над віцэ-чэмпіёнам Польшчы11

Мадура апублікаваў фота з амерыканскай турмы7

Гэтыя сумкі вы будзеце бачыць паўсюль гэтай восенню6

Удава Мілінкевіча: Кожны дзень бачу на ягонай магіле новыя кветкі альбо новых людзей1

Пяскоў пра пастаўкі паліва з Беларусі: Чуйна рэагуюць на нашы патрэбы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку3

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць