БЕЛ Ł РУС

«Часта на «хіміі» складана рабіць самыя простыя рэчы». Ціханоўская выказала спачуванні з прычыны смерці Алены Панковай

5.03.2026 / 12:57

Nashaniva.com

Дэмакратычная лідарка Беларусі пракаментавала смерць Алены Панковай, што адбывала хатнюю хімію.

«Вельмі балюча чытаць пра смерць Алены Панковай. Ёй было толькі 54. Алена была асуджаная за ўдзел у пратэстах і адбывала «хатнюю хімію»: жыццё па жорсткім графіку і пад пастаянным кантролем. Часта на «хіміі» складана рабіць самыя простыя рэчы, у тым ліку клапаціцца пра сваё здароўе, бо нават для звычайнага візіту да лекара трэба прасіць дазвол і ўзгадняць кожны крок. Гэта цяжка ўявіць, але так выглядае штодзённасць людзей, якіх караюць за грамадзянскую пазіцыю. Выказваю шчырыя спачуванні родным і блізкім Алены і асобна — яе 18‑гадоваму сыну. Сілы вам», — напісала Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула