Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах
У Алены застаўся 18‑гадовы сын.

Алены Панковай не стала ў лютым 2026 года. «Лена памерла раптоўна: быў чалавек — і больш няма. Вельмі страшна», — кажа сябар сям’і.
Летам 2025 года Панкову асудзілі па 342‑м артыкуле Крымінальнага кодэкса (дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак) — так кваліфікавалі ўдзел у маршах пратэсту. Сілавікі ўскочылі ў апошні вагон — яшчэ пару месяцаў, і тэрміны даўніны мінулі б.
А так яе паспелі асудзіць у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска.
Алене далі хатнюю хімію. Гэта значыць, што ў яе быў жорсткі графік жыцця — з дому на працу і назад. Мы не ведаем прычыны смерці Алены, няясна і тое, ці скардзілася яна здароўе. Але для хатніх хімікаў схадзіць да доктара — гэта вялікая лагістычная праблема, трэба неяк даць рады за тую «свабодную» гадзіну пасля працы. Альбо загадзя пісаць заяву і адпрошвацца ў інспектара.
Алена — географ па адукацыі. Яна любіла жывёл, вандроўкі і паходы, захаплялася вязаннем.
Па інфармацыі BelPol, у жанчыны застаўся 18‑гадовы сын.

-
Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне
-
Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай
-
Протаіерэй Андрэй Лемяшонак паскардзіўся на праверкі. І назваў паездкі манашак Свята-Елісавецінскага манастыра па Еўропе «гераічнымі»
Каментары
-----------------------
Народзе, тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжэ не будзе.