Ізраіль загадаў жыхарам Бейрута пакінуць вялізны раён Дахіе. У Ізраілі заявілі, што яго чакае лёс сектара Газа
Чакаецца, што сёння ўначы Ізраіль паддасць масіраванай бамбёжцы заселены шыітамі раён Бейрута.
Фота: AP Photo/Bilal Hussein
Міністр фінансаў Ізраіля сёння заявіў, што «Дахіе стане падобны да Хан-Юніса» — гэта цалкам зруйнаваны горад у Газе. Раён апусцеў.
Прэзідэнт Францыі звярнуўся да Ізраіля з просьбай спыніць бамбаванні Лівана, аднак падобна, што гэтую просьбу праігнаруюць. Ліванская шыіцкая групоўка «Хезбала» была моцна аслабленая ўдарамі Ізраіля ў 2024, аднак Іерусалім хоча яе поўнага знішчэння ці раззбраення.
Чытайце таксама:
Урад Лівана абвясціў «Хезбалу» па-за законам і прапанаваў Ізраілю перамовы
Ізраіль наносіць удары па цэлях у Ліване
Ізраіль нанёс авіяўдары па камандных цэнтрах «Хезбалы» ў Ліване