БЕЛ Ł РУС

Ад веснавой паводкі ўжо пацярпелі 11 раёнаў

6.03.2026 / 18:28

Nashaniva.com

У пачатку сакавіка ў некаторых рэгіёнах Беларусі назіраюцца падтапленні, выкліканыя хуткім раставаннем снегу і павышэннем узроўню вады ў рэках. Паводле аператыўных звестак на 6 сакавіка, выпадкі падтаплення талымі водамі зафіксаваныя ў 11 раёнах чатырох абласцей, паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Скрыншот з відэа

З пачатку года ў зоне паводкі апынуліся 16 прыватных жылых дамоў, 39 падворкаў і 8 гаспадарчых пабудоў, а таксама 8 падвалаў жылых дамоў і 2 іншыя будынкі.

У Гродзенскай вобласці ў сямі раёнах падтопленыя 8 жылых дамоў, 27 падворкаў і 6 падвалаў. У Мінскай вобласці вада закранула 7 дамоў і 7 падворкаў. У Брэсцкай вобласці зафіксаваныя падтапленні 4 падворкаў і 2 падвалаў. У Гомельскай вобласці пацярпелі 1 жылы дом і 1 падворак.

Паводле Белгідрамета, на большасці рэк краіны працягваюцца вясновыя гідралагічныя працэсы. У басейнах Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках Нёмана і Віліі яшчэ захоўваюцца лёд або лёд з прамывінамі. Яго таўшчыня складае ад 12 да 43 сантыметраў. Узровень вады працягвае паступова павышацца, месцамі да 28 сантыметраў за суткі.

Чытайце таксама:

На Брэстчыне ўжо пачаліся вясновыя паводкі ВІДЭА

У Беларусі рыхтуюцца да вясновай паводкі

Студзень 2026 года ўвайшоў у пяцёрку самых цёплых першых месяцаў года ў свеце. Як гэта ні дзіўна для беларусаў

Белгідрамет папярэдзіў пра магчымасць вялікай вясновай паводкі

Каментары да артыкула