БЕЛ Ł РУС

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ

6.03.2026 / 23:27

Nashaniva.com

У антычным амфітэатры італьянскага горада Верона адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця XIV зімовых Паралімпійскіх гульняў. У адрозненне ад звычайных Алімпійскіх гульняў, якія прайшлі раней, у ёй дазволілі ўдзельнічаць беларускім і расійскім спартсменам пад дзяржаўнымі сцягамі.

Фота: Luke Hales/Getty Images for IPC

У знак пратэсту супраць паўнавартаснага допуску да спаборніцтваў дэлегацый краін-агрэсараў некаторыя дзяржавы адмовіліся ўдзельнічаць у цырымоніі адкрыцця і закрыцця Паралімпіяды. Акрамя Украіны, гэта Чэхія, Эстонія, Фінляндыя, Латвія, Літва, Польшча і яшчэ некалькі краін. Усяго ўдзел у Паралімпіядзе возьмуць больш за 600 спартсменаў з 55 краін.

Фота: David Ramos/Getty Images

Спаборніцтвы будуць праходзіць з 7 па 15 сакавіка. Беларусь на Паралімпіядзе ў Італіі прадстаўляюць чатыры лыжнікі: Лідзія Лобан, Валянціна Бірыла, Дар’я Фядзьковіч і Раман Свірыдзенка. Гонкі з іх удзелам запланаваныя на 10, 11, 14 і 15 сакавіка.

Апошні раз чырвона-зялёны сцяг на адкрыцці Паралімпіяды прысутнічаў у 2021 годзе ў Токіа. На зімовыя гульні ў Пекіне ў 2022 годзе беларускіх удзельнікаў не дапусцілі, а на Паралімпіядзе ў Парыжы ў 2024 годзе яны выступалі пад нейтральным сцягам.

Чытайце таксама:

На польскім ТБ спыняць трансляцыю адкрыцця Паралімпіяды ў час выхаду беларускіх і расійскіх атлетаў

Літоўцы не будуць трансляваць адкрыццё Паралімпіяды праз удзел беларусаў і расіян

Украінскай зборнай на Паралімпіядзе забаранілі выкарыстоўваць форму з выявай карты краіны

Украіна прыгразіла байкотам Паралімпіяды-2026 праз допуск Беларусі і Расіі са сцягам і гімнам

Паралімпійцам з Беларусі дазволілі выступіць пад чырвона-зялёным сцягам

Каментары да артыкула