Спорт66

Літоўцы не будуць трансляваць адкрыццё Паралімпіяды праз удзел беларусаў і расіян

Цырымонію таксама не будуць трансляваць грамадскія вяшчальнікі Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі.

Фота: Andrea Amato/NurPhoto via Getty Images

У сувязі з удзелам Расіі і Беларусі літоўскі грамадскі тэлевяшчальнік LRT не будзе трансляваць цырымонію адкрыцця зімовых Паралімпійскіх гульняў, піша Delfi.lt.

Пасля таго як Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) дазволіў расійскім і беларускім спартсменам удзельнічаць у сёлетніх зімовых Паралімпійскіх гульнях пад сцягамі сваіх краін, Літоўскае нацыянальнае радыё і тэлебачанне (LRT) абвясціла, што не будзе трансляваць цырымонію адкрыцця Гульняў.

«Мы рады магчымасці трансляваць Паралімпійскія гульні літоўскім гледачам, асабліва сёлета, калі пасля доўгага перапынку ўбачым і прадстаўніка нашай краіны. Аднак мы не можам пагадзіцца з рашэннем Міжнароднага паралімпійскага камітэта дазволіць расійскім і беларускім спартсменам выступаць пад сваімі сцягамі і далучаемся да ініцыятывы балтыйскіх вяшчальнікаў не трансляваць цырымонію адкрыцця», — сказаў намеснік генеральнага дырэктара грамадскага вяшчальніка Гіціс Аганаўскас.

Цырымонію таксама не будуць трансляваць грамадскія вяшчальнікі Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі.

«Гэта рашэнне было прынята пасля вяртання расійскіх і беларускіх спартсменаў на Паралімпійскія гульні, якія будуць прадстаўляць свае краіны», — гаворыцца ў заяве.

Літоўская дэлегацыя таксама не будзе ўдзельнічаць у цырымоніі адкрыцця — адзіны прадстаўнік Літвы, Раполас Місявічус, не будзе прадстаўлены на адкрыцці. Паралімпійскі камітэт Літвы выступіў з заявай, у якой адзначаецца, што агрэсарам не месца на Гульнях.

Зімовыя Паралімпійскія гульні пройдуць з 6 да 15 сакавіка ў тых жа лакацыях поўначы Італіі, дзе праходзіла Алімпіяда, 

На пачатку мінулага тыдня МПК дапусціў беларускіх і расійскіх. спартоўцаў да Паралімпіяды, таму чатыры беларускія і шэсць расійскіх спартоўцаў змогуць выступіць пад сваімі дзяржаўнымі сцягамі.

Чатыры беларускія квоты прызначаныя для лыжных гонак. Расія атрымала па два месцы ў гарналыжным спорце, лыжных гонках і снаўбордзе.

Спартоўцы возьмуць удзел у шасці відах спорту ў дзвюх катэгорыях: віды спорту на снезе (горныя лыжы, бегавыя лыжы, біятлон і снаўборд) і віды спорту на лёдзе (хакей на санях і кёрлінг на вазках).

Падчас Паралімпіяды-2022 (4—13 сакавіка 2022) беларускія і расійскія спартоўцы былі адхіленыя ад спаборніцтваў праз пачатак поўнамаштабнай вайны. Прычым яны былі адхіленыя за дзень да пачатку спаборніцтваў.

Да ўдзелу ў звычайных Алімпіядах 2024 і 2026 гадах расійскія і беларускія спартсмены дапускаліся ў нейтральных статусе без выкарыстання сцягу і гімна, прычым удзел біятланістаў і хакеістаў быў забаронены.

Каментары6

  • 453543
    03.03.2026
    Ну, вось i тут, як заусёды, крайнiмi аказалiся iнвалiды. Хтосьці робiць ЗЛО, а адказваюць за гэта самыя убогiя, якiх i так ужо Бог у жыццi пакрыудзiу. Такiя меры як байкот, працуюць толькi у дэмакратычных краiнах, там дзе грамадская думка мае вагу. А у нас гэта так не працуе.
    P.S. Калісьці , нават у людажэрау камунiстау, быу прынцып: дзецi за бацькоу не адказваюць. Але, не! У цывiлiзаваных краiнах адказваюць. I не толькi за бацькоу, але наогул за усё.
  • Правильно
    03.03.2026
    Только розовых эурапейских пони, никаких инвалидов. Всетаки алкаши номер один в Эвропе, низзя шрусиить.
  • ідыёты
    03.03.2026
    замест таго, каб прызнаць Беларусь акупаванай расасеяй, яны працягваюць раздуваць думку, што Беларусь агрэсар. А каб яны прызналі гэта, тржба каб грантасмокі ціханоўская, франак, латушка і ншыя пачалі гэта даносіць, але ж у іх зусім іншая мэта.

Цяпер чытаюць

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе5

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік

Першыя беларускія клубніцы, салодкія іранскія кавуны, «фларыда б'юці» і нават першыя нарцысы. Што можна купіць на Камароўцы перад вялікімі выхаднымі

У лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны1

Чаму ніжні гузік пінжака не зашпільваюць?6

ЗША падоўжылі прыпыненне санкцый супраць расійскай нафты8

У Польшчы адмянілі канцэрт скандальнага рэпера Канье Уэста3

Паляванне на пакемонаў. У Брытаніі масава рабуюць крамы, якія гандлююць карткамі з казачнымі істотамі

Беларусам Алене і Крыстафу, у якіх у Варшаве згарэла арэндная кватэра, за дзень сабралі больш за $16 тысяч19

Беларус, якому забаранілі ўязджаць у Еўропу, знайшоў хітры спосаб, як гэта абысці7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе5

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць