БЕЛ Ł РУС

Качанава абмеркавала са спікерам парламента Азербайжана сітуацыю на Блізкім Усходзе і ўдар па Нахічэвані

7.03.2026 / 11:07

Nashaniva.com

Старшыня Мілі Меджліса Сахіба Гафаравай і старшыня Савета рэспублікі Наталля Качанава абмяняліся меркаваннямі адносна падзей, якія адбываюцца ў рэгіёне, піша Trend.az

Наталля Качанава выказала занепакоенасць у сувязі з атакамі Ірана з выкарыстаннем беспілотных лятальных апаратаў на Нахчыванскую Аўтаномную Рэспубліку, выказала спачуванні ў сувязі з тым, што ў выніку гэтых атак пацярпелі мірныя жыхары, і пажадала хутчэйшага выздараўлення параненым.

Падчас тэлефоннай размовы была адзначана важнасць працягу дыялогу і ўзаемадзеяння паміж парламентамі дзвюх краін, а таксама адбыўся абмен меркаваннямі па іншых пытаннях, што ўяўляюць узаемны інтарэс.

Чытайце таксама:

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў

Рыжанкоў абмеркаваў з міністрам замежных спраў Азербайджана сітуацыю на Блізкім Усходзе і ўдар Ірана па Нахічэвані

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі

Мінабароны Азербайджана: Іран накіраваў чатыры беспілотнікі па Нахічэвані

Каментары да артыкула