БЕЛ Ł РУС

У Мінску на праспекце Пераможцаў памёр мужчына

9.03.2026 / 21:05

Nashaniva.com

Па інфармацыі, якая з’явілася ў сеціве 9 сакавіка, цела было знойдзена каля дома № 49 (гэта ў раёне Стэлы). Фотаздымак выклікаў вялікую ўвагу — за некалькі гадзін яго прагледзелі больш за 13 тысяч чалавек. Аднак іншых падрабязнасцяў не было, таму агенцтва «Мінск-Навіны» звярнулася ва Упраўленне Следчага камітэта Мінску.

Следчыя паведамілі, што 75‑гадоваму мужчыну падчас узыходжання па сходах стала дрэнна. Прахожыя выклікалі хуткую дапамогу, але выратаваць чалавека не ўдалося. Устаноўлена, што яго смерць крымінальнага характару не мела.

Для высвятлення дакладных прычын прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Чытайце таксама:

У Дзяржынскай бальніцы памерла парадзіха, дзіця таксама не выратавалі

Памёр прафесар Георгій Галенчанка — гісторык, які вярнуў Скарыну сапраўднае імя

Памёр ганаровы грамадзянін Баранавічаў і былы дырэктар філіяла «Атланта»

Каментары да артыкула