Саудаўская Аравія і Кіеў рыхтуюць «гіганцкую дамову» на фоне іранскай пагрозы
Як высветліла выданне The Kyiv Independent, Саудаўская Аравія падпісала з Кіевам кантракт на пастаўку ўкраінскіх ракет-перахопнікаў, а прама зараз бакі фіналізуюць яшчэ больш маштабнае пагадненне. Паводле крыніц ва ўкраінскім ВПК, гэтая «гіганцкая дамова» можа быць аформлена да канца бягучага тыдня.
Збіты беспілотнік. Фота: AP Photo / Evgeniy Maloletka
Галоўнай прычынай такой цікавасці Саудаўскай Аравіі да ўкраінскіх распрацовак стала ўнікальная экспертыза Кіева ў барацьбе з іранскімі беспілотнікамі.
Украіна сёння валодае найвялікшым у свеце досведам эфектыўнага знішчэння дронаў тыпу «шахед», якімі іранскія сілы рэгулярна атакуюць нафтавую інфраструктуру саудаўцаў.
Выкарыстанне ўкраінскіх ракет-перахопнікаў дазволіць каралеўству стварыць больш танную і эфектыўную эшаланаваную сістэму СПА, не спадзеючыся выключна на дарагія амерыканскія комплексы Patriot.
Гэтае збліжэнне адбываецца ў момант вострага крызісу на Блізкім Усходзе: попыт на эфектыўныя сродкі абароны ад іранскай зброі вырас у разы.
Для Украіны такая ўгода азначае не толькі фінансавую падтрымку абароннага сектара, але і фактычнае стварэнне ваенна-тэхнічнага альянсу з адной з самых багатых краін свету.