Патрыярх Кірыл назваў новага вярхоўнага лідара Ірана «дарагім братам»
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў сына загінулага 28 лютага аяталы Алі Хаменеі Маджтабу Хаменеі з абраннем вярхоўным лідарам Ірана, назваўшы яго «дарагім братам».
Патрыярх Кірыл. Фота: Yegor Aleyev/TASS Host Photo Agency Pool Photo via AP
«Дарагі брат! Ад сэрца віншую Вас з абраннем Радай экспертаў Ірана на пасаду Вярхоўнага лідара краіны!» — гаворыцца ў віншаванні.
Кірыл таксама канстатаваў, што Іран і Расію звязвае агульнае імкненне «да захавання традыцыйных маральных каштоўнасцяў».
Чытайце таксама:
Лукашэнка павіншаваў Маджтабу Хаменеі з абраннем Вярхоўным лідарам Ірана
У Іране праходзіць прысяга новаму лідару Ірана Маджтабе Хаменеі
Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі
Што вядома пра Маджтабу Хаменеі, якога абралі вярхоўным лідарам Ірана?