Грамадства33

Лукашэнка павіншаваў Маджтабу Хаменеі з абраннем Вярхоўным лідарам Ірана

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і асабіста павіншаваў Маджтабу Хасэйні Хаменеі з абраннем на найвышэйшую дзяржаўную пасаду — Вярхоўнага лідара і кіраўніка Ісламскай Рэспублікі Іран, паведаміла прэс-служба палітыка.

Маджтаба Хаменеі

У віншаванні адзначаецца, што Іран займае асаблівае месца ў гісторыі і цывілізацыйнай спадчыне чалавецтва. 

Са слоў Лукашэнкі, новы кіраўнік узначаліў краіну ў вельмі складаных умовах, аднак ёсць упэўненасць, што пад яго кіраўніцтвам Іран будзе працягваць шлях абароны незалежнасці, забеспячэння стабільнага развіцця, захавання духоўнай спадчыны і ўмацавання сваёй ролі на міжнароднай арэне. 

Таксама ў віншаванні падкрэсліваецца, што Беларусь і Іран даўно падтрымліваюць трывалыя сяброўскія стасункі, заснаваныя на ўзаемнай павазе і даверы. Беларусь высока ацэньвае партнёрства з Тэгеранам і надае вялікае значэнне далейшаму развіццю кантактаў на ўсіх узроўнях.

На заканчэнне Лукашэнка пажадаў Маджтабу Хасэйні Хаменеі здароўя, мудрасці і поспехаў у яго місіі, а іранскаму народу — міру, мужнасці і адзінства.

Пра абранне 56‑гадовага Маджтабы Хаменеі, сына забітага 28 лютага ў выніку ўдару Ізраіля аяталы Алі Хаменеі, Вярхоўным лідарам Ірана замест бацькі, афіцыйна стала вядома 8 сакавіка позна ўвечары, хоць іранскія эмігранцкія СМІ паведамлялі пра тое, што Рада экспертаў спынілася менавіта на ягонай кандыдатуры, яшчэ 4 сакавіка. 

Каментары3

  • Ад імя беларускага народа
    09.03.2026
    Ух ты, каго яшчэ павіншуем?
  • Чыж
    09.03.2026
    Кожны тыдзень новага віншаваць, каб не заблытацца…
  • Док
    09.03.2026
    И попросил передавать привет отцу

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах5

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Усе навіны →
Усе навіны

«У дзяўчыны быў дыпламатычны імунітэт — ад расійскай амбасады». Як агенты спрабавалі трапіць на канферэнцыі з удзелам беларусаў2

У мінскім метро патлумачылі прынцып працы аўтаматычных дзвярэй на Зеленалужскай лініі

За апошнія 75 гадоў больш за мільён старажытных артэфактаў вярнуліся ў краіны паходжання3

«Яндэкс» заявіў, што ўсе ягоныя суперкамп'ютары ацалелі3

Кіраўнік лагістычнай кампаніі з Літвы: «У нас і цяпер сярод кіроўцаў 80% з Беларусі»2

Двое грамадзян Беларусі могуць быць датычныя да дыверсіі на абаронным заводзе ў Румыніі2

Больш за палову тэлегледачоў у Беларусі — старэйшыя за 55 гадоў6

У ЗША затопяць легендарны акіянскі лайнер. Ён стане найбуйнейшым штучным рыфам у свеце2

Апазіцыя, якая перамагла ў Сербіі, не збіраецца ўводзіць санкцыі супраць Расіі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах5

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць