БЕЛ Ł РУС

Тэйлар Свіфт пабагацела за апошнія месяцы на 400 мільёнаў даляраў

11.03.2026 / 10:12

Nashaniva.com

Яе багацца вырасла да $2 мільярдаў, вынікае з актуальных даных часопіса Forbes.

Фота: Matt Winkelmeyer/Getty Images for The Recording Academy

Спявачка займае сёмае месца ў рэйтынгу Forbes World’s Celebrity Billionaires. Гэты рэйтынг улічвае знакамітасцяў, якія дасягнулі мільярду дзякуючы сваёй асноўнай дзейнасці, а не атрыманню спадчыны.

Асноўнай крыніцай капіталу Свіфт стаў яе музычны каталог, які выданне ацэньвае прыкладна ў $900 млн.

Уклад унёс і рэкордны тур The Eras Tour, што завяршыўся напрыканцы 2024 года і стаў самым касавым у гісторыі музыкі.

Чытайце таксама:

Кембрыджскі слоўнік выбраў слова года. Здавалася б, пры чым тут Тэйлар Свіфт?

Занадта паспяховая для правалу. Як імперыя Тэйлар Свіфт зрабіла яе настолькі маштабнай фігурай, каб яна змагла пацярпець паразу

Фанаты Тэйлар Свіфт абрынуліся з крытыкай на Іллю Малініна пасля правалу на Алімпіядзе

Каментары да артыкула