БЕЛ Ł РУС

У Верхнядзвінскім раёне мужчына злавіў у капканы трох куніц

11.03.2026 / 16:13

Nashaniva.com

Жыхара Верхнядзвінскага раёна будуць судзіць за незаконнае паляванне. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, 50‑гадовы мужчына незаконна ўпаляваў трох куніц.

У снежні 2025 года ён паставіў каля вёскі Новае Сяло чатыры капканы: тры на куніцу і адзін — на бабра або выдру. Пры гэтым мужчына не меў статусу паляўнічага і неабходных дазволаў.

Падчас першай праверкі капканаў ён знайшоў у іх дзвюх куніц, зняў з іх скуры і забраў здабычу дадому. Пры наступным абыходзе ў капкане аказалася яшчэ адна куніца.

Тушку жывёлы мужчына паклаў у заплечнік і накіраваўся да ракі праверыць чацвёрты капкан. У гэты момант яго заўважылі супрацоўнікі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Следства высветліла, што абвінавачаны паляваў без дазволу і правяраў капканы ўначы, што забаронена пры паляванні без стрэльбы. На допыце ён сказаў, што не чакаў сустрэць у лесе іншых людзей.

Шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, ацэнена больш чым у 4400 рублёў. Мужчына цалкам яе кампенсаваў.

Чытайце таксама:

Махляры злавілі мінчанку на футра з куніцы

Маладая рысь трапіла ў капкан у Бабруйскім раёне, потым давялося рабіць аперацыю

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула

На дрэве ў цэнтры Мінска ўвесь дзень сядзела куніца — зняць не маглі

Каментары да артыкула