Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі вядомай міжнароднай праваабарончай арганізацыі
Гаворка пра Міжнароднае таварыства правоў чалавека (Internationale Gesellschaft für Menschenrechte / International Society for Human Rights). Старонкі арганізацыі ў інстаграме, X i фэйсбуку прызнаў «экстрэмісцкімі» 10 сакавіка суд Горацкага раёна, піша «Вясна».
Міжнароднае таварыства правоў чалавека — гэта няўрадавая, некамерцыйная праваабарончая арганізацыя, якая мае статус удзельніка пры Радзе Еўропы і з’яўляецца членам Камітэта па сувязях з няўрадавымі арганізацыямі пры Радзе Еўропы. Арганізацыя была заснаваная ў Заходняй Германіі ў 1972 годзе.
Акрамя гэтай арганізацыі, «экстрэмісцкі» спіс гэтым разам таксама папоўнілі тыкток-старонкі byaroza_info, gomelnovosti33 і тэлеграм-канал «Marginez | Маргiнэз».
Чытайце таксама:
Прызналі «экстрэмісцкай» кнігу з успамінамі экс-супрацоўніка НКВД, арыштаванага ў 1937 годзе
Прызналі «экcтрэмісцкім фармаваннем» тэлеграм-чат «Беларусы Валенсіі»