БЕЛ Ł РУС

46‑гадовага касметолага з Калодзішчаў асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках

12.03.2026 / 12:40

Nashaniva.com

Вользе Корбут інкрымінавалі абразу Лукашэнкі і «садзейнічанне экстрэмізму».

Вольга Корбут. Фота з яе старонкі Укантакце

Вользе Корбут 46 гадоў. Яна родам з Ашмяншчыны. Апошнім часам жыла ў аграгарадку Калодзішчы Мінскай вобласці. У жанчыны ёсць сын.

Вольга займалася дэкаратыўнай касметыкай. Абмяркоўвала яе ў сацсетках, праходзіла курсы і вебінары. А ў 2024‑м яна планавала пайсці на курсы тэхнолагаў па дэпіляцыі. Таксама была неабыякавай да праблемаў свайго раёна і перажывала за яго добраўпарадкаванне.

Вольгу асудзілі паводле часткі 1 артыкула 368 КК (абраза Лукашэнкі) і частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Дакладны тэрмін пакарання пакуль невядомы, але ёй прысудзілі хатнюю хімію.

Чытайце таксама:

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам

29‑гадовую мадэль і псіхолага з Гомеля асудзілі за палітыку. Меркавана, за Гаюна

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Каментары да артыкула