Грамадства11

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Андрэй Кулікоў працаваў senior-распрацоўшчыкам у Altabel Group. Нядаўна яго асудзілі па крымінальным артыкуле і адправілі за краты.

Андрэй Кулікоў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Андрэю Кулікову 31 год. Ён гамяльчук. У 2014 годзе скончыў мясцовы тэхнічны каледж, дзе атрымаў дыплом па спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій».

У IT-сферы мужчына пачаў працаваць яшчэ з 2009 года: спачатку на фрылансе, а пасля ў гомельскай кампаніі ItSupportMe, дзе дарос да тэхліда.

Апошнія сем гадоў Андрэй працаваў Senior Full Stack Developer у літоўскай кампаніі Altabel Group. Кампанія стварае воблачныя, мабільныя і вэб-дадаткі, а таксама ўкараняе рашэнні з ужываннем штучнага інтэлекту і інтэрнэту рэчаў. Працуе з кліентамі ў ЕС, ЗША і Вялікабрытаніі.

Па-за працай Андрэй актыўна цікавіўся трэйдзінгам і інвестыцыямі, думаў, куды лепей укласці грошы, каб зарабіць. Таксама ён любіць аўтамабілі і падпісаны на тэматычныя суполкі.

Гомельскі абласны суд вынес Андрэю прысуд паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Яму прысудзілі хімію з накіраваннем ці калонію. Пераслед Андрэя, падобна, звязаны са справай Гаюна.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • HennesyUA
    07.03.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла15

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла15

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць