БЕЛ Ł РУС

«Белавія» ў Ізраіль пакуль лётаць не будзе

12.03.2026 / 18:11

Nashaniva.com

Авіякампанія «Белавія» падоўжыла прыпыненне рэйсаў з Мінска ў Тэль-Авіў яшчэ як мінімум на тыдзень.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Раней планавалася, што палёты ў Ізраіль адновяцца пасля 16 сакавіка. Аднак цяпер ізраільскія авіяцыйныя ўлады працягнулі закрыццё паветранай прасторы для замежных перавозчыкаў да 23 сакавіка.

У сувязі з гэтым Belavia адмяняе два рэйсы па маршруце Мінск — Тэль-Авіў — Мінск, якія былі запланаваныя на 19 і 22 сакавіка.

Пасажыры скасаваных рэйсаў могуць:

Раней кампанія таксама паведамляла, што рэгулярныя рэйсы ў Дубай прыпыненыя да 28 сакавіка.

Чытайце таксама:

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ

Беларускія турысты, якія набылі туры з Мінска з пералётам FlyDubai, сутыкнуліся з цяжкасцямі

«Белавія» ўвяла новыя рэйсы ў В'етнам і на Шры-Ланку

Каментары да артыкула